Чатыры арабскія краіны разарвалі дыпламатычныя адносіны з Катарам

Чатыры арабскія краіны разарвалі дыпламатычныя адносіны з Катарам

Чатыры арабскія краіны разарвалі дыпламатычныя адносіны з Катарам. Гэта — Саудаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яны абвінавацілі Катар у дэстабілізацыі рэгіёна, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Улады згаданых чатырох краін сцвярджаюць, што Катар фінансуе і падтрымлівае тэрарыстычныя групоўкі (напрыклад, “Братоў-мусульманаў”). Разрываючы дыпламатычныя адносіны, яны спрабуюць “абараніць нацыянальную бяспеку ад пагрозы тэрарызму і экстрэмізму”. З Катарам пачынаюць перарываць паветранае, марское (Егіпет) і наземнае спалучэнні (Саудаўская Аравія).

Раней улады Катара неаднаразова адмаўлялі сваё дачыненне да фінансавання і падтрымкі тэрарызму.

Чатыры арабскія краіны разарвалі дыпламатычныя адносіны з Катарам
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі