ЧБ па футболе: “Мінск” у апошнім туры разграміў брэсцкае “Дынама”

“Мінск”, які ўпэўнена трымаўся на 7-м радку, у апошнім матчы сёлетняга першынства разграміў аўтсайдэра брэсцкае “Дынама” — 5:2. З такім самым лікам “Нёман” перамог бабруйскую “Белшыну.

Магілёўскі “Дняпро”, якога яшчэ чакаюць сутыкавыя матчы з “Віцебскам” за права застацца ў вышэйшай лізе, сустрэўся са “Слуцкам”. Вынік гульні — 1:1.

Заўтра, 30 лістапада, чэмпіянат Беларусі па футболе завяршыцца матчамі каманд з верхняй паловы турнірнай табліцы: БАТЭ — “Шахцёр”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нафтан”, “Дынама” (Мінск) — “Гомель”. У апошнім туры будзе вызначаны бронзавы прызёр сёлетняга першынства: на трэці радок у табліцы прэтэндуюць “Шахцёр” і “Тарпеда-БелАЗ”.

БАТЭ заваяваў “золата” датэрмінова, у мінскага “Дынама” таксама ўжо ёсць “серабро”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі