ЧБ па футболе: “Слуцк” саступіў “Мінску” — 1:2
Два найбольш паспяховыя клубы з ніжняй шасцёркі турнірнай табліцы ў нядзелю сустрэліся на матчы 31-га тура чэмпіянату краіны.
“Мінск” па выніках 31 тура мае 49 ачкоў і адрываецца ад сваіх супернікаў на 10 балаў. Ён застанецца на 7-м месцы ў сёлетнім чэмпіянаце. А вось “Слуцк”, які страціў ачкі, перамясціўся на 9-е месца. Услед за “Мінскам” ідзе гродзенскі “Нёман” — сёння ён адолеў у гасцях брэсцкае “Дынама” — 0:1.
“Белшына” і “Дняпро” разышліся з мірам — 1:1. Бабруйскі клуб застанецца на 10-м месцы, а “Дняпро” згуляе сутыкавыя матчы за права працягнуць выступы ў вышэйшай лізе ў наступным годзе.