Чэхія будзе плаціць украінскім уцекачам, каб яны вярнуліся дадому
Прага
Чэхія ўвяла механізм выплат украінскім уцекачам, якія згодны вярнуцца на радзіму. Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт краіны Петэр Павел.
Галоўным палажэннем закона з'яўляецца падаўжэнне абароны для ўкраінскіх бежанцаў у Чэхіі да сакавіка 2025 года, што з'яўляецца імплементацыяй рашэння Савета Еўрасаюза. Раней шэраг краін ЕС ужо прынялі аналагічнае рашэнне.
Але акрамя гэтага падпісаны прэзідэнтам закон прадугледжвае новую норму - аб прадастаўленні фінансавай падтрымкі бежанцам, якія гатовыя вярнуцца ва Украіну. Памер гэтай падтрымкі ў законе не прапісаны, яго будзе вызначаць урад Чэхіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.