Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой і Латвіяй павялічыліся

Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой і Латвіяй павялічыліся

Чэргі грузавікоў на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй выраслі. На 18-ю гадзіну там стаялі больш за 900 аўтамабіляў.

Як сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага памежнага камітэта, калі на 16-ю гадзіну ў пункце пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы было 107 грузавікоў, дык а 18-й іх стала 111. У "Каменным Логу" чарга за дзве гадзіны амаль не зменшылася — было 330, а стала 325 грузавых аўтамабіляў. У "Прывалцы" на 16.00 стаяла 95 грузавікоў, на 18.00 — 98. У "Катлоўцы" за дзве гадзіны чарга вырасла — было 100 грузавых аўтамабіляў, стала 110. Беларускія памежнікі тлумачаць гэтыя чэргі тым, што ў літоўскіх калегаў былі тэхнічныя збоі ў працы сістэм кантроля. Праблемы, нібыта, удалося вырашыць.

На 18-ю гадзіну ў пункце пропуску "Грыгароўшчына" на беларуска-латвійскай мяжы ў чарзе налічвалася 157 грузавікоў, на 16.00 іх было 152. У пункце пропуску "Урбаны" за дзве гадзіны чарга таксама павялічылася — было 170 аўтамабіляў, стала 185.

Што да мяжы з Польшчай, дык за апошнія дзве гадзіны чарга легкавых аўтамабіляў крыху павялічылася толькі ў пункце пропуску "Брузгі" — з 132 да 144. У "Бераставіцы" і "Брэсце" легкавікоў стала менш (было 123 і 160, а стала 87 і 100).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі