Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой і Латвіяй працягваюць змяншацца
Чэргі грузавікоў на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй працягваюць змяншацца. Калі а 6-й гадзіне там было больш за тысячу аўтамабіляў, а 10-й — каля 800, то а 12-й — каля 750.
На 12.00 на мяжы з Латвіяй у пункце пропуску "Грыгароўшчына" стаялі 110 грузавікоў (у 6.00 было 120, у 10.00 — 100), у пункце Урбаны — 15 (у 6.00 — 50, у 10.00 — 20).
На мяжы з Літвой у пункце пропуску "Катлоўка" ў чарзе налічвалася 110 фураў (а 6-й было 120, а 10-й — 110), у пункце пропуску "Каменны Лог" — 300 (а 6-й было 370, а 10-й — 320), у "Беняконях" — 115 (а 6-й было 190, а 10-й — 145), у "Прывалцы" — 112 грузавікоў (а 6-й было 140, а 10-й — 112), інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Беларускія памежнікі раней паведамлялі, што рэзкае павелічэнне колькасці аўтатранспарту ў чэргах на мяжы з краінамі Еўрасаюза тлумачыцца выхаднымі днямі ды блізкімі навагоднімі святамі. Да таго ж з-за абмежавання на ўвоз паліва ў Польшчу многія кіроўцы ўязджаюць у ЕС праз Літву і Латвію.