Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай крыху зменшыліся

Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай крыху зменшыліся

Чэргі грузавікоў на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай зменшыліся. Аднак на раніцу 19 снежня там працягваюць стаяць больш за тысячу аўтамабіляў.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на 6-ю гадзіну раніцы на мяжы з Латвіяй у пункце пропуску Грыгароўшчына знаходзіліся на выезд 120 грузавікоў. На 22-ю гадзіну 18 снежня іх было 145. У пункце пропуску Урбаны налічвалася 50 фураў (было 90).

На мяжы з Літвой у пункце пропуску Катлоўка стаіць на выезд 120 грузавікоў, а позна ўвечары іх было 150. У пункце пропуску Каменны Лог 370 фураў, столькі ж іх было і на 22-ю гадзіну ў нядзелю. У Беняконях знаходзяцца ў чарзе 190 грузавікоў (было 215), у Прывалцы — 140 (учора ўвечары — 151).

На 8.00 чэргі ў пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй і Літвой яшчэ крыху зменшыліся (без зменаў толькі ў пункце Каменны Лог).

Меншыя чэргі сёння раніцай і на мяжы з Польшчай. Калі ў Бераставіцы ўчора а 22-й было 117 фураў, дык а 6-й у панядзелак — 90. У Брузгах было 110 грузавікоў, цяпер — 23.

Беларускія памежнікі раней адзначалі, што рэзкае павелічэнне колькасці аўтатранспарту ў чэргах на мяжы з краінамі ЕС тлумачыцца і выхаднымі днямі, і блізкімі навагоднімі святамі. Да таго ж з-за абмежавання на ўвоз паліва ў Польшчу многія кіроўцы ўязджаюць у Еўрасаюз праз Літву і Латвію. Таксама ў літоўскай частцы пункта пропуску Беняконі былі тэхнічныя праблемы з функцыянаваннем мытных базаў дадзеных, што магло паўплываць на сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі