"ЧП Беларусь": мазырскі памежнік стрэліў у сябе
Яфрэйтар тэрміновай службы Мазырскага памежнага атрада застрэліўся, піша тэлеканал "ЧП Беларусь".
Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася ў ноч на 20 лістапада. Каля 2:00 цела памежніка знайшлі з прыкметамі суіцыду.
Паведамлялася, што гэта 20-гадовы юнак, які служыў ужо год. Хлопец меў станоўчыя характарыстыкі. Пасля тэрміновай службы збіраўся працягваць служыць па кантракце.
Незадоўга да трагедыі ён быў дома ў адпачынку.
Гэта чацвёрты суіцыд у беларускім войску за 2019 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.