Чупрыс: амністыя закране ўсіх непаўналетніх, асуджаных паводле артыкула 328

Чупрыс: амністыя закране ўсіх непаўналетніх, асуджаных паводле артыкула 328

Сёлетняя амністыя на год скароціць тэрмін пакарання непаўналетнім, асуджаным па ўсіх частках "наркатычнага" артыкула (артыкул 328 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта распавяла намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". Гутарку паказалі ўвечары 19 красавіка.

Амністыя закране 12 тысяч чалавек. Аднак на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 16 красавіка гутарка найперш ішла пра непаўналетніх, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў.

"Кіраўнік дзяржавы пасля абмеркавання падтрымаў прапанову Вярхоўнага суда аб тым, каб распаўсюдзіць гэтую меру на непаўналетніх асоб, якія ўчынілі злачынствы ў сферы абароту наркотыкаў незалежна ад частак артыкула 328", — удакладніла Чупрыс.

Наконт амністыі па карупцыйных артыкулах беларускі кіраўнік будзе прымаць рашэне пасля таго, як яму дадуць поўную інфармацыю па кожным асуджаным, які можа трапіць пад амністыю.

Праект закона аб амністыі падрыхтаваў Вярхоўны суд. Сёлета яна прысвечаная 75-годдзю Перамогі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі