Чым лечаць пнеўманіі пры пацверджаным COVID-19? Дакументы

Чым лечаць пнеўманіі пры пацверджаным COVID-19? Дакументы

Чым лечаць пнеўманіі пры пацверджаным COVID-19? У распараджэнне Еўрарадыё трапілі дакументы з інструкцыяй і пратаколамі, прынятымі ў Беларусі. Асноўныя лекі: азітраміцын (антыбіётык шырокага спектру) і гідраксіхларахін (імунадэпрэсант, які прымяняецца пры малярыі). Курс прызначае кансіліум, патрабуецца згода пацыента на эксперыментальнае лячэнне.

Альтэрнатыва (калі ёсць супрацьпаказанні ці пацыент не хоча даваць згоду): цэфтрыаксон + левафлаксацын. У якасці антыпірэтыка прапануецца парацэтамол (нядаўна Мінздароўя наклала абмежаванні на яго рэалізацыю ў аптэках), але ні ў якім разе не ібупрафен.

Інакш кажучы, зразумець: пацверджаны ў пацыента з пнеўманіяй каранавірус ці не — можна па лячэнні, якое яму прапаноўваюць. Калі лечаць азітраміцынам з гідраксіхларахінам, гэта аргумент на карысць станоўчага тэста на каранавірус. Калі кларытраміцынам — не.

Чым лечаць пнеўманіі пры пацверджаным COVID-19? Дакументы
Чым лечаць пнеўманіі пры пацверджаным COVID-19? Дакументы
Чым лечаць пнеўманіі пры пацверджаным COVID-19? Дакументы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі