Чым небяспечны Усебеларускі народны сход?
Чарговы Усебеларускі народны сход у адных выклікае ўсмешку і параўненне са з’ездамі КПСС, у іншых — занепакоенасць. Першыя лічаць, што сход гэты нічога не вырашае і гэта не больш як забава для Лукашэнкі. Іншае стаўленне да УНС у сябраў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. У НАУ падазраюць, што падчас правядзення Усебеларускага сходу не выключаная спроба канстытуцыйнага перавароту.
Якім чынам дэлегаты сходу могуць зладзіць канстытуцыйны пераварот і адкуль такія падазрэнні? Ці паўплывае на дэлегатаў сходу пагроза ўнясення іх у санкцыйныя спісы і ці ўсіх дэлегатаў туды трэба ўносіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатарка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і заснавальніца некамерцыйнай арганізацыі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.