Чыноўнікам прапануюць падпісаць ліст за адстаўку Лукашэнкі

Чыноўнікам прапануюць падпісаць ліст за адстаўку Лукашэнкі

Дзяржаўным службоўцам прапануюць падпісаць адкрыты ліст з заклікам да Аляксандра Лукашэнкі сысці ў адстаўку. Як паведамляе ТГ-канал "Сумленныя людзі", збор подпісаў будзе ісці да 25 сакавіка. Падпісаць яго бяспечна можна праз @honest_dialog_bot.

Экс-міністр культуры і экс-амбасадар Павел Латушка нагадвае чыноўнікам, што яны павінныя працаваць на краіну, а не персанальна на Лукашэнку: "Як былы чыноўнік я добра разумею ўсе страхі і перажыванні людзей, якія будуць вырашаць, падпісваць гэты ліст ці не. Я гэтак жа перажываў, калі сам ішоў супраць сістэмы. Але дзяржаўная служба — гэта праца на беларускі народ, а не на Лукашэнку".

Былы амбасадар Уладзімір Астапенка зачытаў гэты ліст у відэазвароце. У ім — заклікі спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў, прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якія бралі ўдзел у злачынствах, а таксама правесці новыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі