"Чырвоны харчавік" да новага года выпусціць зефір са смакам шампанскага

Зефір

Зефір / balthazar.club

Беларуская кандытарская фабрыка "Чырвоны харчавік" да навагодніх святаў выпусціць зефір са смакам пеністага і клубніц, піша Onliner.

Калі ў вас халодная пара года асацыюецца не з шампанскім, а з кубачкам кавы, для вас на фабрыцы вырабяць зефір са смакам латэ з салёнай карамеллю. У зефіры будзе невялікая колькасць солі. На фабрыцы кажуць, што яшчэ ніхто такога не рабіў.

"Гэта не канкрэтна салёны зефір, а традыцыйны ласунак, у якім ёсць трохі солі, і яна адцяняе салодкі смак латэ і карамелі, надае вельмі цікавы пікантны смак", — расказала на прэс-канферэнцыі начальнік сектара стратэгічнага планавання і развіцця "Чырвонага харчавіка" Надзея Яўцехава.

Дзве іншыя буйныя кандытарскія фабрыкі Беларусі — "Спартак" і "Камунарка" — пад Новы год выпусцяць адвэнт-календары з прысмакамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі