"Чырвоныя лініі" Пуціна: як Захад ігнаруе пагрозы і падтрымлівае Украіну
Пуцін ігнаруе свае ж "чырвоныя лініі"
Так званымі чырвонымі лініямі пуцінскі рэжым палохае Украіну і краіны Захаду з самага пачатку вайны. Гэта нейкі рубеж, які, калі перасячы, выкліча неадкладны ўдар з боку Расіі.
Аднак, як паказвае практыка, "чырвоныя лініі" часта аказваюцца толькі пустымі пагрозамі, якія не маюць рэальных наступстваў.
Еўрарадыё ўспамінае самыя вядомыя з іх.
Пастаўка заходніх узбраенняў
Захад не адразу пачаў актыўна дапамагаць Украіне. У першыя месяцы вайны яна была вымушаная абараняцца ў асноўным сваімі сіламі.
Так, паступалі некаторыя боепрыпасы з ЗША, Эстоніі, Польшчы і Францыі, але сапраўдныя сур'ёзныя пастаўкі пачаліся толькі ў канцы красавіка 2022 года.
— Мы папярэдзілі ЗША, што аркестраванае імі напампоўванне ўзбраеннямі з цэлага шэрагу краін — не проста небяспечны ход, гэта дзеянне, якое ператварае адпаведныя канвоі ў законныя мэты, — казаў намеснік міністра расійскага МЗС Сяргей Рабкоў.
Гэтую “чырвоную лінію” чыноўнік акрэсліў у сакавіку 2022 года, і з тых часоў ваенная дапамога заходніх партнёраў Украіне толькі павялічвалася.
З часам былі пастаўленыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, танкі Leopard, самалёты F-16, а таксама вялікая колькасць самай сучаснай і разнастайнай тэхнікі з ЗША і Еўропы.
Выступаючы ў Валгаградзе з нагоды 80-годдзя перамогі ў Сталінградскай бітве, Пуцін прыгразіў адказам за пастаўку танкаў Украіне:
— Мы свае танкі да іх межаў не пасылаем, але ў нас ёсць чым адказаць, і прымяненнем бранятэхнікі справа не скончыцца, усе павінны гэта разумець.
Як вядома, танкі Leopard былі пастаўленыя і да сур'ёзнай эскалацыі з боку Расіі гэты факт не прывёў.
Атака на Крымскі мост
"Адзін з упоратых украінскіх начальнікаў сказаў пра неабходнасць нанесці ўдар па Крымскім мосце. Спадзяюся, ён разумее, што будзе цэллю ў адказ", — казаў у красавіку 2022 года намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.