Украінскі дэпутат: мы маем права пераносіць баявыя дзеянні ў Беларусь

Нардэп Ганчарэнка

Нардэп Ганчарэнка

Украіна мае права пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта падчас Форума Астрожскіх у Кіеве заявіў украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка, перадае карэспандэнт Еўрарадыё.

Ганчарэнка заявіў, што Украіна мусіць "пазбавіцца нявызначанасці адносна стасункаў з рэжымам Лукашэнкі", бо ён з'яўляецца суагрэсарам у вайне.

"Мы маем поўнае маральнае і юрыдычнае права пераносіць баявыя дзеянні на беларускую тэрыторыю. Але пытанне ваеннай мэтазгоднасці", — сказаў Ганчарэнка.

Нардэп дадаў: "На жаль не Украіна мае перавагу ў людскіх сілах у пяць разоў, а наш вораг. І часцінай гэтага патэнцыялу з'яўляецца Беларусь: там навучаюць жаўнераў, шукаюць людзей на кантракты. Таму гэта павінен вырашаць Генштаб ВСУ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі