Чыстае неба: што гэта азначае для беларускай знешняй палітыкі?
24 траўня саміт Еўрасаюза рэкамендаваў закрыць для беларускіх авіякампаній аэрапорты ЕС, а таксама папрасіў еўрапейскіх авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над Беларуссю. Гэта стала адказам ЕС на інцыдэнт з самалётам Ryanair. У выніку "Белавія" вымушана была адмяніць рэйсы ў Вільню і Парыж, а таксама ў Лондан і Кіеў, якія таксама падтрымалі рашэнне Еўрасаюза. З іншага боку, скарачаюцца і дыпламатычныя кантакты Мінска з Захадам. Да прыкладу, прынятае рашэнне закрыць амбасаду Беларусі ў Канадзе.
Як сітуацыя з закрыццём еўрапейскіх аэрапартоў для беларускіх самалётаў уплывае на беларускую дыпламатыю? Наколькі далёка зойдзе Захад у санкцыях адносна Беларусі? Як Масква можа скарыстацца блакадай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дыпламат, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.