Ці абваляць новыя санкцыі беларускую эканоміку — стрым з Кавалкіным
Не паспелі беларускія ўлады адсправаздачыцца за 2022 год, заяўляючы, што эканоміка дэманструе ўстойлівы рост нягледзячы на санкцыі, як Еўрасаюз падтрыхтаваў для іх новыя санкцыі. Яны будуць тычыцца экспарта ключавых тэхналогій і энэргетычнага сектару і шмат у чым дубляваць абмежаванні, ужо ўведзеныя супраць Расіі.
Наколькі моцна новыя санкцыі могуць ударыць па "ўстойлівай" беларускай эканоміцы, ці ўвогуле працуюць гэтыя абмежаванні і ў чым сапраўды негатыўна ўплываюць на эканамічны сектар? Ці спраўдзіцца пры новых санкцыях прагноз Еўразійскага банка развіцця пра тое, што да лета наша эканоміка павінна яшчэ вырасці? Ці верыць прэм'еру Галоўчанку, які заяўляе, што беларусам падымуць заробкі, а інфляцыя будзе кантраляванай? Пра гэта ды іншае ў 16:00 гутарым з кіраўніком праекту "Кошта урада", эканамістам Уладзімірам Кавалкіным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.