Ці будзе мір у Ізраілі і золата ва Украіне — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Еўрапейскія палітыкі дамагаюцца перамір'я ў Газе, а ў Германіі прайшла маштабная паліцэйская аперацыя ў памяшканнях, звязаных з ХАМАС ці яго прыхільнікамі. Тым часам Украіна дамовілася пра вяртанне "скіфскага золата", а легендарны рок-гурт The Rolling Stones абвясціў свой тур па Амерыцы.
Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Еўрапейскія палітыкі топяць за перамір'е ў Газе
Прэм'ер-міністры Іспаніі і Бельгіі падчас візіту на Блізкі Усход заклікалі да найхутчэйшага пачатку перамір'я ў сектары Газа. На сустрэчы з прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам Педра Санчэс і Аляксандр дэ Кро падкрэслілі: нягледзячы на права Ізраіля абараняцца, яго ваенны адказ не павінен прыводзіць да гібелі мірных жыхароў.
Тым часам у Ізраілі з дыпламатычнай місіяй знаходзіцца міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, які заклікаў да найхутчэйшага выканання ўмоў перамір'я.
— Сёння мы спадзяемся стаць відавочцамі гэтай гуманітарнай паўзы. Я думаю, гэта важна, бо гэта магчымасць вызваліць закладнікаў і даставіць дапамогу. І я спадзяюся і заклікаю ўсіх, хто ўдзельнічае ў гэтым пагадненні, зрабіць так, каб гэта адбылося.
Паліцыя прыйшла на аб'екты прыхільнікаў ХАМАС у Германіі
Маштабная паліцэйская аперацыя ў памяшканнях, звязаных з ХАМАС ці яго прыхільнікамі, прайшла ў Германіі.
Ператрусы праходзілі ў Берліне, Ніжняй Саксоніі, Паўночным Рэйне-Вестфаліі і Шлезвіг-Гальштэйне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.