Ці будзе NATO біць па Беларусі ў выпадку агрэсіі рэжыму Лукашэнкі?

Што чакае Беларусь у выніку вайны?

Што чакае Беларусь у выніку вайны? / unsplash.com

Аляксандр Фрыдман у студыі Еўрарадыё паразважаў пра магчымую вайну Расіі і заходніх краін, а таксама, як гэта можа адбіцца на Беларусі.

Па словах Фрыдмана, гэта вельмі дрэнны сцэнарый для Беларусі, але казаць пра гэта варта — з надзеяй, што гэтага не адбудзецца.

— Справа ў тым, што калі сапраўды будуць адбывацца нейкія ваенныя дзеянні з тэрыторыі нашай краіны ў дачыненні да краін NATO, або яшчэ раз у дачыненнні да Украіны, адказ з іх боку дакладна будзе, тут гісторыя 2022-га года не паўторыцца.

Фрыдман мяркуе, што Беларусь цяпер успрымаецца і Украінай, і краінамі NATO як прыдатак Расіі.

— Насамрэч усе мажлівыя сцэнарыі вайны паміж NATO і Расіяй ідуць у тым кірунку, што калі вайна і адбудзецца, то абодва бакі наўрад ці выкарыстаюць ядзерную зброю. У гэтым сэнсе Беларусь можа быць такой "разменнай манетай". Калі, напрыклад, з тэрыторыі Беларусі, альбо нават не з тэрыторыі Беларусі будзе нешта да краін NATO, то яны, у сваю чаргу, могуць адказаць нейкім ударам па тэрыторыі Беларусі. У тым сэнсе, што гэта саюзнік Расіі, але яшчэ не тэрыторыя Расіі. Гэта ўжо вялікая ступень эскалацыі, але ўдар па нейкім маленькім горадзе [Беларусі. — Еўрарадыё] — гэта яшчэ не ўдар па ўмоўным Смаленску.

Абагульняючы, палітолаг робіць выснову, што ў той сітуацыі, якая ёсць цяпер, верагоднасць Беларусі патрапіць у яшчэ горшае становішча, чым зараз, прысутнічае, і яна досыць вялікая.

Цалкам стрым са спадаром Аляксандрам Фрыдманам глядзіце тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі