Ці будзе снег перад Новым годам?

Ці будзе снег перад Новым годам?

Першыя тыдні зімы здзіўляюць сваёй цеплынёй і адсутнасцю снегу. Такое здараецца рэдка — у сярэднім раз на 15-20 гадоў, распавядае Еўрарадыё галоўны сіноптык беларускага Гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова. Яна супакойвае: бліжэй да Новага года мы нарэшце ўбачым зіму.

Святлана Рыбакова: “Ужо на наступным тыдні стане халаднавата, тэмпературны фон панізіцца, і ёсць спадзяванне, што да Новага года нас чакае цалкам зімовы пейзаж, выпадзе снег і тэмпература паветра на навагоднія святы будзе з невялікім мінусам”.

Паводле папярэдняга прагнозу, тэмпература ў студзені таксама будзе крыху вышэйшай за кліматычную норму. І толькі ў лютым, верагодна, карціна зменіцца.

Святлана Рыбакова: “У лютым чакаецца, што тэмпературны фон будзе каля кліматычнай нормы, і люты будзе больш падобны на зімовы месяц”.

Уплыў на надвор’е ў Беларусі і ўсёй Еўропе аказвае Атлантыка. Цёплае і сырое паветра ідзе да нас з заходнімі патокамі. Цыклоны змяшчаюцца далёка па поўначы Еўропы і не даюць дарогу холаду з Арктыкі.

Дарэчы, амерыканскія сіноптыкі прагназуюць у Еўропе рэзкія тэмпературныя кантрасты. У паўночнай частцы кантынента будзе халадней, чым звычайна, асабліва ў студзені-лютым, а ў паўднёвай — больш мяккае і цёплае надвор’е. Нізкія тэмпературы, па версіі амерыканскіх спецыялістаў, чакаюцца ў Мінску, Берліне, Варшаве і Вільні.

Апошні раз снег на Новы год бачылі ў Мінску пяць гадоў таму

Еўрарадыё вырашыла скласці графік змянення дзённай тэмпературы паветра ў снежні пачынаючы з 1997 года. Па ім бачна, што сёлета першы месяц зімы выдаўся рэкордна цёплым. Нешта падобнае мы назіралі за апошні час у 2000, 2004, 2006, 2011 і 2013 гадах. А вось снегу на Новы год сапраўды ў сталіцы не было даўно. Апошні раз у снежні 2010-га года. Снежань 2012-га года быў халодны, але да канца месяца тэмпература паднялася, і ў навагоднюю ноч было +1 і лужыны.

Заўвага: Калі на графіку ўзровень вышэйшы за нуль, гэта азначае, што большасць дзён месяца тэмпература была плюсавая.

Фота: sergeynikmelnik.blogspot

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі