Ці дапаможа зняцце “спартовых санкцый” вызваленню палітвязняў — эфір

Аляксандр Апейкін

Аляксандр Апейкін / Еўрарадыё

Пра неабходнасць шукаць магчымасці і дамаўляцца з рэжымам і Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў, пра неабходнасць адмаўлення ад “ваяўнічай” рыторыкі і абяцанняў неўзабаве “зрынуць рэжым” і “ціснуць да канца” Аляксандр Апейкін казаў яшчэ тады, калі, як кажуць, гэта “яшчэ не было мэйнстрымам”. Не тое, каб такая пазіцыя і такія думкі ахапілі ўсе беларускія дэмсілы, але гучаць яны сталі апошнім часам нашмат часцей. І не толькі ад Апейкіна.

Якой сёння мусіць быць стратэгія дэмакратычных сіл адносна сітуацыі ў Беларусі і рэжыму Лукашэнкі? Як магчыма вырашыць пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў і ці магчыма гэтага дамагчыся праз змену ў рыторыцы? Ці дапаможа вызваленню палітвязняў зняцце “спартовых санкцый” і ці чакаць ад міжнародных федэрацый змены сваёй палітыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандрам Апейкіным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі