Ці гатовы Захад пачаць “гандаль” з Лукашэнкам за палітвязняў — эфір
Валерый Кавалеўскі
Павольна і невялікімі групамі, у параўнанні з агульнай колькасцю зняволеных па палітычных артыкулах вязняў, рэжым працягвае вызваляць “па памілаванні” палітвязняў. Што праўда, адначасова затрымліваючы і кідаючы ў вязніцы нашмат больш людзей, чым было вызвалена. Тым не менш, і гэты працэс вызвалення адбываецца, паводле прапагандыстаў, са спадзяваннем, што Захад зразумее гэты “знак” і пачне рухацца насустрач. Напрыклад, здымаць санкцыі.
Ці з’яўляецца сёння тэма беларускіх палітвязняў актуальнай і балючай для заходніх палітыкаў? Ці магчыма схіліць ЕС альбо ЗША да пачатку перамоў з Мінскам з мэтай вызвалення палітвязняў і што гэтаму перашкаджае? Ці сапраўды тэма беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў для дэмсіл пад забаронай і як пазбегнуць сітуацый, у якую патрапіў Васіль Верамейчык? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах, два разы на месяц у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.