Ці лятаюць дагэтуль самалёты з Беларусі ў Ізраіль? Каментар “Белавіі”

Ці лятаюць дагэтуль самалёты з Беларусі ў Ізраіль? Каментар “Белавіі”

14 траўня самалёт “Белавіі” рэйса Мінск — Тэль-Авіў, які мусіў прызямліцца ў сталічным аэрапорце “Бэн-Гурыён”, быў перанакіраваны ў горад Эйлат. Кліенты “Белавіі” заўважылі змену кірунку ў сэрвісе Flightradar24.com. Еўрарадыё звярнулася ў прэс-службу авіякампаніі, каб даведацца, чым была абумоўлена змена пункта прызначэння і ці плануе “Белавія” працягваць палёты ў Ізраіль.

– Рэйс 14 траўня быў выкананы па часовай тэхналогіі з прызямленнем у аэрапорце Эйлата “Рамон”, як і рэйсы іншых авіякампаній у Ізраілі. Далей ізраільскі бок паводле асобнага графіка здзейсніў бяспечны трансфер пасажыраў.

16 траўня палёт “Белавія” з Мінска ў Тэль-Авіў быў увогуле адменены. А 18 траўня ўсё мусіць адбыцца па звычайным раскладзе: 

“Рэйс 18 траўня — бліжэйшы з запланаваных паводле стандартнага раскладу. Аэрапорт “Бэн-Гурыён” у Тэль-Авіве зноў працуе ў штатным рэжыме без абмежаванняў. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй і будзем трымаць пасажыраў у курсе пра магчымыя карэкціроўкі”.

7 траўня абвастрыўся канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай. Бакі наносяць адзін па адным ракетныя ўдары — гэта найбольш працяглы з 2014 года канфлікт на гэтай тэрыторыі.

У Ізраілі тры міжнародныя аэрапорты: “Бэн-Гурыён” у Тэль-Авіве, “Хайфа” ў аднайменным горадзе і “Рамон” у Эйлаце. Пакуль што наведваць краіну дазволена толькі ізраільскім грамадзянам, замежнікам неабходна атрымліваць асаблівы дазвол міністэрства ўнутраных спраў Ізраіля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі