Ці можна “праваслаўнага атэіста” напалохаць Божым пакараннем — эфір

Наталля Васілевіч
Падчас акцый, прымеркаваных да Дня Волі, былі заўважаныя плакаты, аўтары якіх спрабавалі дагрукацца да Лукашэнкі і яго паплечнікаў, нагадваючы пра непазбежнасць Божага пакарання за здзейсненыя злачынствы. Вось толькі такога кшталту папярэджанні Лукашэнку ад вернікаў гучаць даўно, але рэпрэсіі як супраць беларусаў агулам, так і супраць святароў у прыватнасці не спыняюцца як мінімум з 2020 года. І гэта калі не ўлічваць факта, што Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расіі супраць Украіны і пры ім пераследуюць тых, што выказваецца супраць гэтай вайны.
Як звязаныя воля і вера і ці дазволена “рабам Божым” імкнуцца да свабоды і змагацца з уладай? Чаму рэжым не спыняе рэпрэсій супраць святароў і якую ролю царква адыгрывае ў справе захавання рэжыму пры ўладзе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.