Ці напалохалі Захад словы Макея пра пагрозу незалежнасці Беларусі?
Пасля ўхвалення Еўрасаюзам, ЗША, Канадай і Вялікабрытаніяй новых санкцыйных спісаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што гэты “санкцыйны” шлях наўпрост вядзе да страты незалежнасці Беларусі. Адначасова Лукашэнка збіраецца наведаць Крым, а “турыстаў” з польскай мяжы няўмольна вяртаюць на радзіму.
Як санкцыі звязаныя з незалежнасцю Беларусі? У чым для незалежнасці больш небяспекі — у санкцыях Захаду ці ў расійскіх вайскоўцах на беларускай зямлі і паездцы Лукашэнкі ў Крым? Ці існуе імавернасць ваеннага канфлікту на мяжы і чаго гэта будзе каштаваць Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-дыпламат, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.