Ці пабачаць на Захадзе знакі ад Лукашэнкі і калі яму выпішуць ордар — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Скарыстаўшыся выбарамі і зменай кіраўніцтва ў Польшчы, Лукашэнка актыўна пачаў падаваць Варшаве сігналы пра сваю гатоўнасць да аднаўлення адносін з гэтай краінай. Чаканага адказу не атрымаў, але не спыніўся падаваць знакі ў бок асобных краін Захаду. Свае шляхі палепшыць адносіны шукаюць і ЗША з Кітаем. Праўда, такое адчуванне, што ў іх паразумецца шанцаў больш, чым у Лукашэнкі з краінамі-суседкамі. Бо нават такія краіны, як Арменія, імкнуцца трымацца падалей ад кампаніі Пуціна і Лукашэнкі…
Пра што сведчаць спробы Лукашэнкі намацаць магчымыя шляхі да аднаўлення дыялогу з краінамі Захаду і ці атрымаецца хоць нешта з гэтых спроб? Як лукашысты рыхтуюцца да “выбараў”, ці звязаныя гэтыя “выбары” і чарговая перамога над карупцыяй ад КДБ і Лукашэнкі? Які вынік магчымы ад дыялогу Кітая і ЗША і ці здолее Арменія выйсці з-пад расійскага ўплыву? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.