Ці праўда, што “Белавія” даражэйшая за лоўкосты з Вільні?

Пасля публікацыі пра самалёт “Белавіі” з Салонікаў з брудным салонам і парванай абшыўкай крэслаў многія пачалі абурацца, што з такімі, маўляў, шалёнымі цэнамі непрыстойна мець самалёт у такім стане.

Еўрарадыё вырашыла параўнаць, ці сапраўды цэны ў “Белавіі” ў разы вышэйшыя за цэны Wizzair і Ryanair з Вільні.

Мы не улічвалі кошт праезду да Вільні. Але гэта прыблізна 600 тысяч у два бакі (каля 36 еўра), можаце гэтую суму дадаць да атрыманых вынікаў. Да таго ж не забываем, што “Белавія” прадае квіткі па курсе Нацбанка, так што і тут можна зэканоміць якую дзясятку еўра.

Такім чынам, мы параўналі цэны на самалёты “Белавіі” з уключаным коштам багажу (тут гэта па змоўчванні), Wizzair з багажом і без, Ryanair з багажом і без яго. Параўноўвалі самыя папулярныя кірункі — Барселона, Рым, Парыж, Мілан, Франкфурт, Ларнака, Кутаісі і Лондан.

Абсалютна па ўсіх кірунках лоўкосты аказаліся таннейшымі за “Белавію”, калі не браць багаж. Але ў адпачынак часам хочацца ўзяць шмат рэчаў, асабліва калі вяртаешся дадому. Таму калі браць багаж, білеты лоўкостаў адразу робяцца даражэйшымі.

Напрыклад, Wizzair Вільня — Кутаісі каштуе 260 еўра, за 262 еўра можна даляцець з Мінска. У Рым палёт з Вільні будзе 210 еўра, з Мінска — на 60 еўра даражэй, калі дадаць кошт квітка да Вільні, то розніца зусім невялікая. Мілан з Вільні абыдзецца на 55 еўра танней, чым з Мінска (на 20 еўра танней, калі ўлічваць праезд да Вільні).

А вось у Лондан і Парыж з Вільні будзе каштаваць у 2 разы танней, нават з багажом. У Франкфурт з Мінска даражэй у 3 разы!

Як кошт квітка на самалёт мяняецца ў залежнасці ад кошту ноўтбука

Фота: debrecensun.hu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі