Ці прыедзе Трамп у Мінск і ці дапаможа Захад Беларусі захаваць незалежнасць?
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў свайму расійскаму калегу правесці сустрэчу ў Мінску ў пашыраным фармаце — з удзелам прэзідэнта ЗША, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі ды іншых лідараў еўрапейскіх дзяржаў. На фоне чарговых прэзідэнцкіх выбараў такая сустрэча стала б сапраўдным падарункам для кіраўніка Беларусі.
Ці магчымая такая сустрэча ў Мінску ў прапанаваным Зяленскім фармаце? Як на Захадзе сёння ўспрымаюць Беларусь і беларускую ўладу? Ці ўспрымаюць у Еўропе і ЗША паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі як пагрозу суверэнітэту нашай краіны? Ці цікавыя Захаду беларускія выбары? Ці варта чакаць, што Расія паспрабуе ўмяшацца ў беларускія выбары?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, пазаштатны эксперт Фонду Карнегі Балаш Ярабік.