Ці рызыкне Мінск паставіць бар’ер расійскай нафце на шляху ў ЕС?
На нарадзе 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з рэзкай крытыкай на нашага “ўсходняга партнёра”. Па яго словах, партнёры ўводзяць усё больш санкцый супраць Беларусі, яны знахабіліся да такой ступені, што пачынаюць "выкручваць нам рукі". Кіраўнік Беларусі не выключыў, што будзе ўжыты адпаведны адказ з беларускага боку.
Ці сапраўды беларускі бок можа пайсці на такі крок, як стварэнне штучных бар’ераў на шляху расійскай нафты ў Еўропу? Якім можа быць адказ Масквы на такія дзеянні Мінска? Да чаго можа прывесці пагаршэнне беларуска-расійскіх адносін?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі і палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.