Ці стала паездка ў Казахстан дэманстрацыяй сілы АДКБ?

Ці стала паездка ў Казахстан дэманстрацыяй сілы АДКБ?

Зварот прэзідэнта Казахстана да калег па АДКБ па дапамогу быў задаволены практычна імгненна. Відаць, спрацаваў расказ Такаева пра 20 тысяч замежных баевікоў-тэрарыстаў, якія нібыта нейкім чынам прыбылі ў Казахстан і ледзь не зладзілі ў гэтай краіне дзяржаўны пераварот. Адправіліся на дапамогу казахскаму народу і беларускія вайскоўцы. 


Што на самай справе прадэманстравала адпраўка сіл АДКБ у Казахстан — вайсковую моц ці паліцэйскую дубінку? Ці сапраўды беларускія вайскоўцы былі ў Казахстане без апазнавальных пазнакаў і чаму? Ці пойдзе Мінск на размяшчэнне сіл АДКБ у Беларусі на пастаяннай аснове? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі