Ці сталі суседзі сябрамі? Абмяркоўваем адносіны Беларусі і Польшчы (відэа)
Выказванне аднаго вядомага беларускага чыноўніка пра “фальшыўку, зробленую ў Польшчы”, даўно стала мемам. Але яно добра адлюстроўвала стан беларуска-польскіх адносін на той момант, калі гэтая фраза прагучала. Але ў апошні час адносіны паміж Мінскам і Варшавай значна змяніліся.
Чаму і як змянілася польская палітыка ў дачыненні да Беларусі і беларуская ў дачыненні да Польшчы за апошнія гады? Якое дачыненне да гэтага мае урад PiS (партыя “Права і Справядлівасць), які цяпер пры ўладзе ў Польшчы? Якія дасягненні і якія паражэнні ў сённяшніх беларуска-польскіх узаемаадносінах? Як моцна змянілася працоўная міграцыя з Беларусі ў Польшчу цягам апошніх гадоў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі эксперт польскага Фонду імя Стэфана Баторыя Кшыштаф Мрозэк і дырэктар па даследваннях цэнтра EAST Center Андрэй Елісееў.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру.