Ці стане Лукашэнка для Украіны ізноўку “гібрыдным саюзнікам” — эфір
Яўген Магда / Еўрарадыё
Ужо другі раз абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай ажыццяўляецца праз тэрыторыю Беларусі, якая выкарыстоўваецца ваюючымі бакамі як “абменны хаб”, а лукашэнкаўскай прапагандай і самім рэжымам — як магчымасць для піяру. А магчыма, і як спроба пазіцыянаваць Лукашэнку ў якасці перамоўніка, а Беларусь — як пляцоўку для магчымых мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой.
Ці сапраўды ва Украіне могуць пагадзіцца на Лукашэнку як пасярэдніка, які прадастаўляе пляцоўку для перамоў, ці можа вярнуцца статус “гібрыднага саюзніка” да мінскага аўтакрата? Як у гэтай сітуацыі выглядае роля беларускіх добраахвотнікаў, дэмсіл і ці ёсць будучыня ў адносінах паміж Кіевам і дэмсіламі? Як выглядае сітуацыя ў беларускіх дэмсілах звонку і як гэтую сітуацыю можна выправіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.