Ці супадае нацыянальная самаідэнтычнасць у беларусаў і ўлады — эфір
Леся Руднік / Еўрарадыё
Вынікамі даследвання “Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2023 годзе” падзяліліся з беларускай (і не толькі) грамадсткасцю адмыслоўцы, якія гэтае даследванне і праводзілі. І тыя, хто думае, што на фоне няспынных рэпрэсій у самой Беларусі, праблем эміграцыі ў тых, хто вымушана выехаў са сваёй краіны, і на фоне вайны ва Украіне гэта не самыя актуальныя тэмы для даследванняў. Але гледзячы на русіфікацыю, якую ладзіць лукашэнкаўскі рэжым практычна паўсюдна, бачыш неабходнасць разумення сітуацыі з усведамленнем беларусамі сваёй ідэнтычнасці.
Як выглядае сучасная беларуская нацыянальная самасвядомасць і якія яе рысы? Як звязаныя нацыянальная самасвядомасць і сацыяльнае супрацьстаянне ў беларускім грамадстве? Якую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці адыгрываюць знешнепалітычныя перавагі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.