Ці вартая ўвагі гульня ў Каардынацыйную раду — эфір з Мацкевічам
Валерый Мацкевіч / Еўрарадыё
Пра тое, што Каардынацыйная рада будзе рэфармаваная, набудзе новыя функцыі і, што галоўнае, другое дыханне, каб вярнуцца да жыцця, казалі яшчэ ўлетку 2022 года. Потым былі абяцанні распрацаваць да снежня план гэтых рэформ. На двары 2023 год, а прыкмет не тое што актыўнага, а хаця б нейкага жыцця з боку КР не відаць.
Што адбываецца з Каардынацыйнай радай і ці варта ўвогуле рэанімаваць гэты палітычны праект 2020 года? Якія функцыі яму плануецца надаць? На што сябры КР плануюць уплываць і якім чынам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ў эфіры прадстаўнік Каардынацыйнай рады і сябра прадстаўнічай працоўнай группы па рэформе КР Валерый Мацкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.