Ці вярнулі “дэлегаты УНС” Лукашэнку адчуванне ўсенароднай любові — эфір
Арцём Брухан
У савецкія часы па заканчэнні чарговага “з’езду ЦК КПСС” выдавалі адпаведную брашуру (ці нават кнігу ў цвёрдай вокладцы з залатымі літарамі на ёй) з рашэннямі гэтага самага з’езду. І яны потым ляжалі нікому не патрэбнымі кіпамі ў кожнай кнігарні. Лукашэнкаўскі рэжым старанна касплэіць усё, што можа, з савецка-камуністычнай спадчыны. Што праўда, узнікаюць сумневы ў тым, што гэтае пятае кола рэжыму ў выглядзе Усебеларускага народнага сходу здольнае згенераваць нейкія вартыя брашуры рашэнні.
На каго разлічанае шоу пад назвай “Усебеларускі народны сход”, каму і што яно мае прадэманстраваць? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і якія мэсіджы мусілі прачытаць у яго словах чыноўнкікі? Якія высновы можна зрабіць па выніках гэтага мерапрыемства і як Каардынацыйную раду не ператварыць у копію УНС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дзяржчыноўнік Беларусі і дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.