Ці здольная ААН паўплываць на сітуацыю ў Беларусі?
Сёння ў Беларусі 426 палітычных вязняў. Ледзь не штодня адбываюцца суды над апанентамі рэжыму. Ідзе ціск на журналістаў і праваабаронцаў. А сітуацыя з затрыманнем Рамана Пратасевіча вывела падзеі ў Беларусі з унутрыбеларускага на міжнародны ўзровень.
Як у ААН ацэньваюць бягучую сітуацыю ў Беларусі? Ці ёсць у ААН механізмы ўплыву на беларускія ўлады і магчымасці дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій? Ці існуе магчымасць таго, што беларускае пытанне вынесуць на разгляд Савета Бяспекі ААН? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спецдакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.