Ці здольны Лукашэнка не дапусціць уварвання ва Украіну? Меркаванне палітолага

Ці здольны Лукашэнка на палітычны гамбіт? / pixabay
Ці здольны Лукашэнка на палітычны гамбіт? / pixabay

Ёсць надзея, што Лукашэнка здольны здзейсніць "палітычны гамбіт" і не дапусціць уварвання ва Украіну з поўначы — гэта значыць з тэрыторыі Беларусі, лічыць украінскі палітолаг Мікалай Давыдзюк.

— Лукашэнка не ўспрымаўся як чалавек, які адназначна стаіць на баку Украіны. Ён заўсёды любіў з намі гандляваць, ён любіў гаварыць ва Украіне адно, іншае — у Маскве. Сёння ён відавочна гуляе на баку Пуціна. Але ёсць надзея, што, калі Пуцін дасць яму загад уводзіць войскі на тэрыторыю Украіны, Лукашэнка ў сваім стылі здолее спыніць танкі з прычыны адсутнасці ў іх паліва або нейкай яшчэ.

Аляксандр Лукашэнка павінен разумець, што, падыгрываючы Пуціну ў палітыцы, якую ён праводзіць у дачыненні да Украіны, ён можа страціць для сябе суседнюю дзяржаву на вякі.

— Мы з Беларуссю заўсёды будавалі роўныя адносіны. Мы не выбудоўвалі адносін на прынцыпе "хтосьці старэйшы брат, а хтосьці малодшы брат". Мы заўсёды былі роўныя. Расія такога не прапаноўвала.

Давыдзюк лічыць, што нават прызнанне Аляксандрам Лукашэнкам так званых ДНР і ЛНР будзе ўказаннем з Крамля, а не яго асабістым рашэннем.

— Украіне трэба дакладна разумець рэальнасць. Галоўная задача Беларусі — не прапусціць войскі з поўначы. Нават калі Пуцін захоча рукамі Лукашэнкі прызнаць — меркаванне Лукашэнкі пад дулам Пуціна мала каго цікавіць.

"Ёсць надзея, што Лукашэнка ў сваім стылі зможа спыніць танкі з прычыны адсутнасці ў іх паліва або любой іншай"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі