Ці здольны малаток суддзі з Гаагі і выбары разбіць лукашэнкаўскія эліты — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Перадача дакументаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе з пералічэннем злачынстваў, здзейсненых Лукашэнкам у дачыненні да беларускага народа, не перашкодзіла Лукашэнку распачаць чарговы "выбарчы рытуал" і заявіць, што ён будзе на тыя выбары "вылучацца". Але ў асобных палітыкаў застаецца вера ў тое, што сама гэтая сітуацыя з Гаагай і Лукашэнкам прымусіць “кіроўныя эліты Беларусі” перагледзець стаўленне да свайго лідара.

Ці не заўчасныя спадзяванні не тое што на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці, але нават на атрыманне ім ордара з Гаагі? Як сама сітуацыя з перадачай дакументаў у МКС можа паўплываць на чыноўнікаў у Беларусі і ці варта спадзявацца на раскол эліт? Што магло прымусіць рэжым прызначыць выбары на такі ранні тэрмін і ці варта спадзявацца на паслявыбарчыя пратэсты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі