Ціханоўскай налічылі 244 галасы, а выбарцы даслалі 1850 фота бюлетэняў!

Ціханоўскай налічылі 244 галасы, а выбарцы даслалі 1850 фота бюлетэняў!

Сістэма "Голас" апублікавала вынікі падліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах па розных выбарчых участках. І выяўляюцца проста анамальныя вынікі. Напрыклад, на 42-м выбарчым участку ў Мінску, які знаходзіўся ў 61-й школе, за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 244 чалавекі (22,2%), за Аляксандра Лукашэнку — 745 (67,8%). Аднак выбарцы рабілі фота сваіх бюлетэняў. Стваральнікі "Голаса" паведамляюць, што ў іх ёсць з гэтага выбарчага ўчастка 1850 здымкаў бюлетэняў ад людзей, якія прагаласавалі за Ціханоўскую. Атрымліваецца, што розніца з афіцыйнымі вынікамі складае 1606 галасоў, піша nn.by.

Падобных прыкладаў імаверных фальсіфікацый выяўлена нямала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі