Ціханоўская абвясціла міжнародную канферэнцыю пра новыя выбары ў Беларусі

Ціханоўская абвясціла міжнародную канферэнцыю пра новыя выбары ў Беларусі

Святлана Ціханоўская абвясціла Міжнародную канферэнцыю пра новыя выбары ў Беларусі. Яна пройдзе 1-2 чэрвеня 2021 года. 

Мэта канферэнцыі — “абмеркаваць, як прыйсці да датэрміновых выбараў прэзідэнта Беларусі для вырашэння крызісу і як іх правесці”. Праводзяць сустрэчу міжнародныя партнёры IFES (ЗША), International IDEA (Швецыя) і DRI (Германія) пад патранатам Ціханоўскай.

Акрамя прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ўдзел у канферэнцыі прымуць віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Клара Добрэў, кангрэсмен ЗША Біл Кітынг, генсакратар Парламенцкай асамблеі АБСЕ Раберта Мантэла, генсакратар міжурадавай арганізацыі International Idea Кевін Касас-Замора, кіраўнік ЦВК Грузіі Тамар Жванія, генеральны сакратар Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы Жолт Салнокі (Венгрыя), міжнародны эксперт па выбарах Уршула Гацэк (Польшча) ды іншыя.

Офіс Ціханоўскай прапанаваў удзел і прадстаўнікам беларускага рэжыму — кіраўніку Адміністрацыі Ігару Сергеенку, намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Вользе Чупрыс, дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Святлане Любецкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі