Ціханоўская і Латушка звярнуліся да беларускіх вайскоўцаў
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка звярнуліся да беларускіх вайскоўцаў. Апазіцыйныя дзеячы заклікаюць іх не выконваць злачынных загадаў, а "стрымаць клятву народу".
"Не дапусціце рэпрэсій, забойстваў і беззаконня, — кажуць Ціханоўская і Латушка. — Сыход Лукашэнкі непазбежны, і вы можаце яго паскорыць".
Апазіцыянеры папярэджваюць вайскоўцаў, што іх "хочуць уцягнуць у вайну супраць уласнага народу". "Нельга дапусціць, каб вайскоўцаў выкарыстоўвалі ў тэроры...", — гаворыцца ў відэазвароце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.