Ціханоўская падтрымала Сусветны дзень салідарнасці з Беларуссю
Святлана Ціханоўская падтрымала правядзенне Сусветнага дня салідарнасці з Беларуссю. Ён прызначаны на нядзелю, 20 верасня.
"Ужо больш за месяц працягваецца нашае супрацьстаянне пасля таго, як выбары былі сфальсіфікаваныя. Мы дзякуем усім беларусам за мяжой і замежнікам, якія падтрымліваюць беларускі народ", — перадае словы Ціханоўскай Telegram-канал "Пул Першай".
Яна звярнулася да беларускай дыяспары і ўсіх, хто падтрымлівае Беларусь, 20 верасня і ўвесь наступны тыдзень ладзіць акцыі, вывешваць сцягі, пісаць лісты беларускім палітвязням і выказваць словы падтрымкі ў інтэрнэце.
"Любая салідарнасць важная!" — гаворыцца ў звароце Ціханоўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.