Ціханоўская паўдзельнічае ў анлайн-сустрэчы Люблінскага трохкутніка
29 студзеня Святлана Ціханоўская паўдзельнічае ў анлайн-сустрэчы Люблінскага трохкутніка. На пасяджэнне міністраў замежных спраў Літвы, Польшчы і Украіны яе запрасілі з ініцыятывы ўкраінскага боку. Ціханоўскую прадстаўляюць як "лідарку беларускай апазіцыі". Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў абмяркуюць "сумесныя крокі для процідзеяння выклікам і пагрозам у Цэнтральнай Еўропе, пазначаць прыярытэтныя кірункі супрацоўніцтва Люблінскага трохкутніка ў 2021 годзе", а таксама пагавораць пра сітуацыю ў нашай краіне.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па замежнапалітычных пытаннях Франак Вячорка адзначае, што гэта яе першы афіцыйны кантакт з украінскім урадам. Дагэтуль афіцыйны Кіеў паводзіў сябе асцярожна, пазбягаючы такіх кантактаў з беларускімі апазіцыйнымі структурамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.