Ціханоўская — пра палітвязняў: па ўсёй краіне мноства такіх Сяргеяў сядзяць
Святлана Ціханоўская не пагадзілася б на ўмову, што яе мужа выпускаюць, а астатнія палітвязні застануцца за кратамі. пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
"Калі б паставілі ўмову, што Сяргей выходзіць а астатнія сядзяць — не. Ён бы сам не пагадзіўся, і я б на такое не пагадзілася", — сказала Ціханоўская.
Яна падкрэсліла, што як палітык думае не толькі пра мужа, але і пра ўсіх палітвязняў: па ўсёй краіне мноства такіх Сяргеяў сядзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.