Ціханоўская: Рэжым хавае адсутнасць кантролю ў гвалце і беззаконні

Ціханоўская: Рэжым хавае адсутнасць кантролю ў гвалце і беззаконні

Святлана Ціханоўская пракаментавала чарговую хвалю "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. 14 ліпеня ў Мінску і ў рэгіёнах сілавікі праводзілі ператрусы ў праваабарончых, грамадскіх і палітычных арганізацыях, у грамадскіх актывістаў, экспертаў. Некаторыя з іх затрыманыя.

"Зараз рэжым неабдумана помсціць тым, без каго яго існаванне скончыцца яшчэ хутчэй, — піша Ціханоўская. — Усе, каму ён абавязаны развіццём краіны ў папярэднія гады, апынуліся пад катком рэпрэсій".

Апазіцыйны лідар лічыць, што "рэжым хавае адсутнасць кантролю ў гвалце і беззаконні".

"Яго саўдзельнікі ўжо пагражалі грамадзянскай супольнасці ў адказ на санкцыі — яны спадзяюцца, што змогуць зноў адчуць сілу, калі ў краіне ўсё замаўчаць, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Але праваабаронцы, актывісты і журналісты дакладна ведаюць: сіла — у праўдзе, а ўлада — у руках народа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі