Ціханоўская ў клубе Wyborczej: Усе беларусы цяпер ледаколы пераменаў

Святлана Ціханоўская — госця Clubu Wyborczej / Agencja Gazeta
Святлана Ціханоўская — госця Clubu Wyborczej / Agencja Gazeta

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская падчас дэбатаў у Клубе польскай газеты Wyborcza з журналістам, дысідэнтам і героем Салідарнасці Адамам Міхнікам і Вацлавам Радзівіновічам (польскі журналіст і публіцыст, які спецыялізуецца на Расіі і Беларусі) адказала на пытанне пра тое, ці бачыць яна сябе "ледаколам пераменаў" на Усходзе і постсавецкай прасторы.

"Усе беларусы цяпер такія ледаколы, не толькі я, таму што мы хочам зламаць гэты 26-гадовы лёд, гэты застаялы лёд. Мы хочам паказаць, што мы новае грамадства, нам патрэбныя новыя формы кіравання краінай. Людзі паказваюць, што гатовыя несці адказнасць за будучыню краіны. І справа не ў тым, што адзін чалавек на гары раскажа нам, як жыць. Не, мы самі хочам вырашаць, як мы будзем жыць і развівацца як краіна.

Так, мы гэтыя ледаколы, мы разам нясем адказнасць, змагаючыся за свае правы ва ўмовах рэпрэсій. І, нягледзячы ні на што, мы не здаемся, таму што змяніліся нашы галовы і сэрцы. Гэта самае галоўнае", — адказала палітык.

У размове з Міхнікам і Радзівіновічам Ціханоўская распавяла, што не піша лістоў у турму свайму мужу, а мае зносіны з ім толькі праз адваката. У сваю чаргу Міхнік заявіў, што беларускія пратэсты сталі штуршком для грамадзян Польшчы і Расіі адстойваць свае правы, а Лукашэнка атрымаў ад беларускага народа чырвоную картку і сыдзе з поля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі