Ціханоўская звярнулася да Пуціна
14 верасня Святлана Ціханоўская звярнулася да Уладзіміра Пуціна. У панядзелак расійскі прэзідэнт сустракаецца ў Сочы з Аляксандрам Лукашэнкам. "Што б вы ні прынялі і пра што б вы ні дамовіліся падчас сустрэчы ў Сочы — гэта не будзе мець законнай сілы", — піша яна ў сваім тэлеграм-канале. Ціханоўская падкрэслівае, што ўсе дамовы, падпісаныя Расіяй "з нелегітымным Лукашэнкам", будуць перагледжаныя новай уладай. Яна нагадвае Пуціну, што "беларускі народ адмовіў Лукашэнку ў даверы і падтрымцы на выбарах".
"Я вельмі шкадую, што вы вырашылі весці дыялог з узурпатарам, а не з беларускім народам", — так заканчваецца зварот Святланы Ціханоўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.