Ціханоўская абмеркавала магчымасць стажыровак для беларусаў у Фінляндыі
Святлана Ціханоўская і Саўлі Ніінісцё / кадр з відэа
Падчас працоўнага візіту ў Фінляндыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам краіны Саўлі Ніінісцё. Падчас сустрэчы ішла гаворка пра вайну Расіі супраць Украіны і ролю, якую адыгрывае ў гэтым рэжым Лукашэнкі.
"Фінляндыя вельмі добра ведае кошт свабоды і незалежнасці. Яна таксама ведае, што такое жыць побач з суседам — рэваншысцкай імперыяй", — напісала Ціханоўская ў сваім акаўнце ў Твітары.
Раней у гэты ж дзень лідарка беларускіх дэмсілаў сустракалася з мэрам Хельсінкі Юхана Варціайненам. Падчас сустрэчы Ціханоўская прапанавала, каб для беларусаў у мясцовай гарадской радзе былі арганізаваныя стажыроўкі. "Мы таксама абмяркоўвалі запрашэнне мастакоў і пісьменнікаў з Беларусі ў Фінляндыю, развіццё культурных праектаў, арганізацыю дзелавых візітаў і падтрымку рэпрэсаваных прафсаюзаў", — дадала яна.
Напярэдадні Ціханоўская сустракалася з прэм'ер-міністрам Фінляндыі Санай Марын. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася падтрымка рэпрэсаваных беларусаў, незалежных СМІ і сітуацыю ў нашай краіне.
With President @niinisto, we discussed the role of Lukashenka’s regime in Russia's war against Ukraine & in the crimes against his own people. Finland knows very well the value of freedom & independence. It also knows how it is to live with a revanchist empire as a neighbor. pic.twitter.com/TLynkIH5yp
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) December 14, 2022
In my meeting with Helsinki Mayor Juhana Vartiainen, I proposed to offer internships for Belarusians in the city council. We also discussed inviting artists & writers from Belarus to , developing cultural projects, arranging business visits & supporting repressed trade unions. pic.twitter.com/6c2tCbEsEV
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) December 14, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.