Ціханоўская: найлепшы спосаб адсвяткаваць 1 траўня — змагацца за правы працоўных

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Першамая.

Яна нагадала, што першапачаткова гэты дзень сімвалізаваў барацьбу за правы працоўных і адстойванне сацыяльнай справядлівасці.

"Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых. Два гады таму ўлады ліквідавалі Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго сяброўскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў", — заяўляе ў сваім звароце лідарка дэмсілаў.

Ціханоўская згадала зняволеных прафсаюзных лідараў — старшыню БКДП Аляксандра Ярашука і намесніка старшыні РЭП Генадзя Фядыніча. "Лепшы спосаб адсвяткаваць сёння 1 траўня — гэта працягнуць іх традыцыю барацьбы за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях. За з'яўленне гэтых правоў ужо заплачана высокая цана", — падкрэслівае палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі