Ціханоўская расказала амерыканцам, што беларусы думаюць пра НАТА

Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пелосі

Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пелосі / Офіс Святланы Ціханоўскай

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю ў эфіры амерыканскага ранкавага шоу “Morning Joe” на тэлеканале MSNBC. Ціханоўская наведвае ЗША у дні саміта краін, якія ўваходзяць у НАТА.

Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на важнасці супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі з НАТА, і на тым, чаму лічыць паўночнаатлантычны альянс апорай супраць тыраніі.

“Нам патрэбны не толькі вайсковы, але і палітычны альянс. І нам, зразумела, трэба прасоўваць гэты альянс сярод беларусаў: шмат гадоў нам дэкларавалася, што НАТА з'яўляецца пагрозай для нашых краінаў. Мы павінны растлумачыць, што гэта альянс дэмакратычных краінаў, галоўнай мэтай якога з'яўляецца мір і бяспека ва ўсім свеце”, — сказала Ціханоўская.

Інтэрв’ю выйшла ў 30-ю гадавіну знаходжання ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.

“Гэта такая раскошная магчымасць сумленна выбраць будучага прэзідэнта, таму што сёння 30 гадоў, як Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў Беларусі. 30 гадоў у нас няма інтрыгі, хто будзе наступным прэзідэнтам краіны”, — дадала Ціханоўская.

Ціханоўская была ў эфіры разам з Нэнсі Пелосі, былой спікеркой Палаты Прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі